26августа
Свята Пчаляроў у Рэспубліцы Беларусь на апошнюю суботу верасня кожнага года.

Свята Пчаляроў у Рэспубліцы Беларусь на апошнюю суботу верасня кожнага года.


  • 2015-08-26
  • ПАВАЖАНЫЯ ПЧАЛЯРЫ – ПЧАЛЯРСКАЯ ШЛЯХТА!

    Сардэчна Вас вітаю!

    Маю адну важную справу для Вашага ведама і ўвагі:

    Некалькі тыдняў таму мы направілі ў СавМін наступны зварот:

    Савет Міністраў

    Рэспублікі Беларусь

    Зварот

    Саюз пчалярскіх арганізацый «БелАпіЮниян», зарэгістраваны ў верасні 2014 года ў Адзіным дзяржаўным рэестры пад нумарам 591513708, з'яўляецца найбуйнейшым аб'яднаннем пчаляроў Рэспублікі Беларусь, як вытворцаў пчалярскай прадукцыі, так і камерцыйных арганізацый па рэалізацыі пчалярскага інвентара і пчолапрдуктаў.

    Асноўная мэта саюза - падтрымліваць пчаляроў нашай краіны, спрыяць павялічэнню колькасці пчоласем’яў у рэспубліцы, укараняць сучасныя тэхналогіі пчалярства, амалоджваць пчалярскую галіну, павышаць яе прэстыж, ствараць новыя працоўныя месцы, папулярызаваць занятак пчалярствам, у тым ліку ў навучальных установах, а таксама паляпшаць якасць беларускага мёду і пчолапрдуктаў з наступным выхадам на сусветны рынак.

    Заснавальнікі Саюза пчалярскіх арганізацый і юрыдычныя асобы, якія супрацоўнічаюць з ім у пчалярскай галіны Беларусі прынялі аднагалосна рашэнне аб заснаванні свята пчаляроў. Яго з'яўленне ў календары святаў Беларусі паспрыяе адраджэнню старажытных хрысціянскіх традыцый і будзе папулярызаваць занятак пчалярствам.

    З улікам вышэйпададзенага просім разгледзець магчымасць прыняцця пастановы Савета міністраў аб прызначэнні Свята Пчаляроў у Рэспубліцы Беларусь на апошнюю суботу верасня кожнага года як Дня пчаляроў, так і падвядзення вынікаў пчалярскага сезону ў нашай краіне.

    З павагай,

    Старшыня «БелАпіЮніян» У.М.Завальнюк


    Хочам далучыць да гэтага звароту і Вашае меркаванне, таму просім Вас прыняць удзел у наступным галасаванні:

    Ці Вы і Вашыя родныя згодныя, каб такое Свята Пчаляроў адзначалася?

     

    Просмотров:

    1320
    Укажите, как к вам обращаться.
    Пожалуйста, укажите верный Email
    Пожалуйста, оставьте нам свое сообщение.

    Союз пчеловодческих организаций
    «БелАпиЮнион»

     

     

     

    iKIT - разработка и сопровождение проекта